Текст песни Крамбамбуля - Турысты - вер. Яугена Алейнiка

Неяк мы паехалі туды адпачываць,
Дзе заўсёды свеціць сонца, а пра снег і не чуваць.
Неяк мы паехалі адпачываць туды,
Дзе заўсёды многа неба і салёнае вады.
З раніцы пайшлі на дэгустацыю віна,
А назаўтра ўсё ляжалі галава балела нам.
Потым напіліся мы нясвежае вады,
А назаўтра ўсё ляжалі, бо балелі жываты.

Прыпеў
Давай, давай, адпачывай-вай-вай
Ту-ту-турысты, а вам, турысты,
Усё прыемна, усё карысна.
Ту-ту-турысты-авантурысты.
Марскія выспы, Buena Vista.

Мы паехалі ў экскурсійнае бюро,
Ды экскурсія праходзіла па барах і бістро.
Мы палезлі ў горы, дзе аблокі і арлы
МЧСы нас з табой праз два дні адтуль знялі.
Потым нам цыганкі нагадалі добры лёс
Ручку так пазалацілі, што шкада было да слёз.
Потым напаткалі мы ў бары дзвюх жанчын,
А назаўтра ўсё ляжалі не пайшоў нам клафелін.

Прыпеў.

Вось і завяршылася курортнае жыццё.
Толькі мора не пабачылі, а так цудоўна ўсё.
Пачакай, вось мы ад адпачынку адпачнем
І з падвоенаю сілаю адпачываць пачнем

Прыпеў.

Крамбамбуля - Турысты - вер. Яугена Алейнiка