Словы народныя
Чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець,
Калі ў маёй хатачцы парадак ідзець,
Калі ў маёй хатачцы парадак ідзець.
Дык чаму ж мне не пець, дык чаму ж не гудзець --
Жучка на лычку хатку сцеражэць,
Жучка на лычку хатку сцеражэць.
Чаму ж мне не пець, дык чаму ж не гудзець -
Парсючок пад лаўкай бульбачку грызець,
Парсючок пад лаўкай бульбачку грызець.
Дык чаму ж мне не пець, дык чаму ж не гудзець,
Дзіцятка ў калысцы як бычок равець,
Дзіцятка ў калысцы як бычок равець.
Дык чаму ж мне не пець, дык чаму ж не гудзець,
Калі ў маю хатаньку дожджачак ідзець,
Калі ў маю хатаньку дожджачак ідзець.
Дык чаму ж мне не пець, дык чаму ж не гудзець -
Хлопчык на печы прусакоў таўчэць,
Хлопчык на печы прусакоў таўчэць.
Дык чаму ж мне не пець, чаму ж не гудзець,
Калі ў маей хатачцы парадак ідзець,
Калі ў маей хатачцы парадак ідзець.