Текст песни белая косыночка, Сваяки
1.Я на рэчцы плацце мыла-мыла, на бярозе я яго сушыла
На бярозе плацце высыхала, маладога хлопца я чакала
Маладога хлопца я чакала, тут намазала, тут начасала
На бярозе плацце высахла, а майго мілога ўсё няма
Прыпеў
Белая касыначка ў моры паласкалася
Маладая дзеванька хлопца зачакалася
Ой, стаяла хвойка на заходзе сонца
Плакала дзеванька
Плакала дзеванька, гледзячы ў аконца
Ой, дзе ты, дзе ты, дзе ты, маё сонца
Слёз, галуба, не раняй, а вароты адчыняй
2.А як мілы да мяне вярнецца, то каханне казкай абярнецца
У вачах тваіх тану, каханы, хлопец мой адзіны, мой абраны
Пацалунак твой, як водар мяты, я вяду цябе, вяду дахаты
Там пярына мякка, чыстая, сама гатавала яе я
Прыпеў
Дзеўкі, дзеўкі, аб каханых вы не сумуйце
Хлопцы, хлопцы, сваіх дзевак мацней цалуйце
Разам, разам пра каханне куплет спявайце
З вамі спявае вясна
Прыпеў