Текст песни РЭЙ - Калыханка / 2016

Музыка Зьміцер Еўтуховіч
Словы Леанiд Пранчак
Аранжыроўка Аляксандр Муратоўскi

"Баю-баю, люлі- люлі"
Гэта песенька матулі.
Закрывайце, дзеткі, вочы,
Добрай ночы, добрай,
Добрай ночы, добрай ночы.

Спіць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка,
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык.

Дзед Баюн не спачывае -
Калыханку дзеткам бае
"Засынайце, калі ласка,
Вам прысьніцца ўночы
Вам прысьніцца ўночы казка".

Спіць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка,
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык.

Спіць над лесам аблачынка,
Засынай, мая дзяўчынка,
Добрай ночы, добрай ночы,
Засынай, мой любы хлопчык.

РЭЙ - Калыханка / 2016